Целеш Вячка

Вя́чка Це́леш (нар. 25 верасьня 1938, п.Краснасельскі, Гарадзенскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі мастак, гісторык і пісьменьнік у Латвіі. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі і Латвіі.

Беларускі мастак і філакартыст з Рыгі Вячка Целеш. 2003.

Нарадзіўся на Ваўкавышчыне. У 1961 навучаўся ў мастацкай вучэльні. У 1961—1964 служыў ў Савецкім войску ў Вільні. Пад час службы працягваў наведваць мастацкую студыю Палацу Чыгуначнікаў. У 1975 скончыў жывапісна-пэдагагічнае аддзяленьне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална.

Удзельнічаў у болей за 100 выставаў.

На яго карцінах выбітныя беларускія і латыскія дзеячы: Францішак Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Яніс Райніс. Ён стваральнік сэрыі эксьлібрысаў выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — Зоська Верас, Уладзімер Караткевіч, Адам Мальдзіс.

Яго карціны маюцца ў музэях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітаю, Латвіі, Партугаліі, Расеі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швайцарыі.

Працуе дацэнтам катэдры культуры і мастацтва Інстытуту мэнэджмэнта інфармацыйных сыстэмаў.

У 2006 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

 

Целеш Вячка :: Выданьні

Целеш Вячка, Адсюль наш род, тут мой прычал

Адсюль наш род, тут мой прычал

Целеш Вячка

Кніга напісана на аснове архіўных дакументаў, успамінаў краснасельцаў і самога аўтара. Пачынаючы з 1795 г., апісваецца гісторыя вёскі Краснае Сяло (Красная), пасёлка Краснасельскі і наваколля. Падаюцца звесткі пра кожную сям'ю краснасельскіх Целешаў: імёны, гады жыцця, радаводныя дрэвы, змешчана больш за 700 фотаздымкаў. Болей »


Целеш Вячка, Гарады Беларусі на старых паштоўках, 3-яе выданне

Гарады Беларусі на старых паштоўках

Towns of Belarus on Old-Time Postcards

Целеш Вячка

Паштоўкі з відамі беларускіх гарадоў, пераважна губернскіх, пачалі выдавацца ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. А на пачатку ХХ стагоддзя ў іх знайшлі адлюстраванне і павятовыя гарады. Выданнем паштовак у той час займаліся ўладальнікі кніжных магазінаў і магазінаў пісьмовых тавараў, нават тытунёвых і галантарэйных, а таксама фотаатэлье, друкарняў і літаграфій. Выходзілі яны ў буйных выдавецтвах Вільні, Масквы, Пецярбурга, Стакгольма, Бер... Болей »