Хаўстовіч Мікола

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.

Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).

 

Хаўстовіч Мікола :: Выданьні

Acta Albaruthenica, tom 11

Acta Albaruthenica

tom 11

„Acta Albaruthenica” jest czasopismem naukowym Katedry Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego. Ukazuje się od 1998 r. Pierwszy tom został wydany w Warszawie, następne cztery (2001–2005) były wydawane w Mińsku. Od 2007 r. edytorem czasopisma jest Katedra Białorutenistyki UW, a periodyk jest redagowany przez pracowników Katedry i wydawany regularnie w Warszawie. Prace prezentowane na łamach czasopisma dotyczą zagadnień szeroko rozumi... Болей »


Першая   Папярэдняя   [5-5]   Наступная   Апошняя