Хаўстовіч Мікола

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.

Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).

 

Хаўстовіч Мікола :: Выданьні

Acta Albaruthenica, tom 11

Acta Albaruthenica

tom 11

„Acta Albaruthenica” jest czasopismem naukowym Katedry Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego. Ukazuje się od 1998 r. Pierwszy tom został wydany w Warszawie, następne cztery (2001–2005) były wydawane w Mińsku. Od 2007 r. edytorem czasopisma jest Katedra Białorutenistyki UW, a periodyk jest redagowany przez pracowników Katedry i wydawany regularnie w Warszawie. Prace prezentowane na łamach czasopisma dotyczą zagadnień szeroko rozumi... Болей »


ARCHE, 04(91)2010

ARCHE

Беларусы ў Варшаве

04(91)2010

* Elementarz. Dla dobrych dzietok katolikou * Бартноўска Катажына, Польская Беларусь * Баршчэўскі Аляксандар, «Нам памагала тое, што ў Беларусі стан з моваю дрэнны» * Баршчэўскі Аляксандар, Абрады, зьвязаныя з нараджэньнем і хрышчэньнем * Бэндык Эдвін, Сьмерць Homo economicus * Гарачка Ганна, Трагедыя Польшчы * Глагоўская Лена, «Прыгоды Казюка Сурвілы» * Дамброўскі Тадэвуш, Вершы * Дрозд Катажына,... Болей »


ARCHE, 11-12 (86-87) 2009

ARCHE

Айчынная гістарыяграфія: вайна мітаў ці вайна амбіцыяў?

11-12 (86-87) 2009

Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя заўвагі аб вывучэньні "трасянкі", або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук". Асноўная паводле аб'ёму публікацыя нума... Болей »


ARCHE, 05 (80) 2009

ARCHE

05 (80) 2009

Аснову нумару складае першы поўны, аздоблены арыгінальнымі ілюстрацыямі, пераклад на беларускую мову клясычнай працы Аляксандра Рыпінскага "Беларусь. Колькі слоў пра паэзію простага люду гэтае нашае польскае правінцыі, пра ягоную музыку, сьпевы, танцы, etc.". На польскай мове яна выйшла друкам у 1840 у Парыжы і заклала пачаткі беларускай этнаграфіі, а таксама спрычынілася да навуковага вывучэньня беларускага фальклёру. Асобе яе аўтара п... Болей »


ARCHE, 04(79)2009

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(79)2009

Нумар прысьвечаны старажытнаму і сучаснаму Полацку. У выпуску: манаграфія Дарыюша Купіша "Полацак 1579", кніга Юркі Віцьбіча "Нататкі краязнаўца. Матар’ялы Віцебскае экспэдыцыі 1939 г.", артыкулы Васіля Вароніна "Палачане: забытая памяць пра мора", Андрэя Янушкевіча "Загадкі выправы Івана Грознага на Полацак", Міхася Чарняўскага "Неславянскія культуры паўночнай Беларусі", і інш. Болей »


ARCHE, 07-08(70-71)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

07-08(70-71)2008

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)" і Ігнацыя Яцкоўскага "Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды". Таксама ў нумары:... Болей »


Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 12

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

12

* Konstytucja Wielkiego Księstwa Litewskiego 1919 roku (Zenowiusz Ponarski) * Prawosławne monastery Podlasia w latach 1786-1789 (Hienadź Siemianczuk) * Kempa Tomasz, Działalność hetmana Konstantego Iwanowicza Ostrogskiego na polu prawosławia * Mironowicz Eugeniusz, Mniejszości narodowe w polskiej myśli politycznej przed II wojną światową * Siemakowicz Marian, Organizacja szkolnictwa dla ludności białoruskiej w II Rze... Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя