Белы Аляксей

Белы Аляксей Ільіч нарадзіўся 20.12.1953г. у в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна. Скончыў мараходнае вучылішча, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і Кіеўскі інстытут паліталогіі. Працаваў матросам, памочнікам капітана цеплахода, журналістам, галоўным рэдактарам газеты “Текстильщик”, галоўным рэдактарам газеты “Шаг”. Цяпер – намеснік галоўнага рэдактара газеты “Intex-press” у Баранавічах.

Паэт, старшыня баранавіцкага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў. Вершы публікаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, рэспубліканскай газеце “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Дыялог”, кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” (1998г.), літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” (1997г., 2000г., 2006г.), калектыўным зборніку “Паэзія Берасцейшчыны. Дзядзінец” (1999г.).

Аўтар зборнікаў вершаў “Тридцать второе августа” (1994г.), “Невольничьи песни” (1997г.), “Каляровыя сны” (1999г.), “Боскі вецер правінцыі” (2002г.).

www.tvory.byhost.org

 

Белы Аляксей :: Выданьні

Белы Аляксей, Боскі вецер правінцыі

Боскі вецер правінцыі

Белы Аляксей

Чацвёртая кніга вершаў Аляксея Белага - пра каханне, пра лёс чалавечы, пра наша нялёгкае хкыццё. Аўтар не дае ніякіх рэкамендацый і парад. Ён - сведка і проста канстатуе факты... Болей »


Белы Аляксей Ільіч, Каляровыя сны

Каляровыя сны

Вершы

Белы Аляксей Ільіч

Алаксей Белы — прафесійны журналіст. Зараз — галоўны рэдактар рэгіянальнай газеты "Шаг", якая выдаецца ў Баранавічах. Вершы піша даўно. Выдаў два паэтычных зборніка: "Тридцать второе августа" (1994 г.) і "Невольничьи песни" (1997 г.). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу аднаго верша, прысвечанага Паўлюку Багрыму. Болей »


Святліца, 2006

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць ка... Болей »


Святліца, 2000

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам тутэйшага беларускага пісьменства пасярод чужамоўнага патопу. Бо ў ім надрукаваныя як сьпелыя творы самадастатковых аўтараў, гэтак і ... Болей »


Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »


Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »