Выдавецкі дом "Беларуская навука" (былое выдавецтва "Навука і тэхніка") выдае навуковыя працы вучоных акадэміі, а таксама даследчыкаў з іншых навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Спецыялізуецца на выпуску навуковай літаратуры па гісторыі, філасофіі, сыцыялогіі, мове, літаратуры, мастацтву, медыцыне, фізіцы, геалогіі, тэхніцы, хіміі. Выдае таксама навукова-папулярную і даведачную літаратуру, навуковыя часопісы. У прыватнасці, "Беларуская навука" выдае галоўныя часопісы акадэміі Доклады Национальной академии наук Беларуси и Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.







