be

Белы Алесь

Белы Алесь

Белы Алесь (Аляксандр Валерыянавіч, н.17.02.1968, г. Мінск) бел. гісторык. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнэса ў Вялікабрытаніі (1996). Даследуе гісторыю картаграфіі; іканаграфію ВКЛ Сярэднявечча і Новага часу; гісторыю дыпламатыі і замежных сувязяў ВКЛ; уплыў заходнееўрапейскіх культурных, тэхналагічных і эканамічных рэалій на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Кн. «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Мн., 2000) – дэталёвая рэканструкцыя эвалюцыі зместа назвы «Белая Русь» у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц 6-18 ст. Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Ф. Багушэвіча 2001 г. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гіст. Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі ВКЛ, у англ. часопісах, сцэнароў дак. фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ). Каардынатар праект «Наша Страва» - рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі, аутар і укладальнік кніг «Наша Страва», Энциклопедия белорусской кухни, Belarusian Cookbook. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008).

Белы Алесь. Выданьні

Самы цымус

Самы цымус

Смакі і водары беларуска-яўрэйскай кухні
Белы Алесь

На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных – сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат. І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню... Болей »

Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.

Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.


Белы Алесь

У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя паняцця «Белая Русь» ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы. Акрамя... Болей »

Наша страва
pdf

Наша страва

сапраўдная беларуская кухня
Белы Алесь

Кніга аўтарства вядомага апалягета “ліцьвінскага руху” Алеся Белага сікріаваная перадусім для адраджэньня традыцыйных страваў, якія дзе-нідзе яшчэ перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне. Кожная з прапанаваных страваў вядома заслугоўвае на асобную кнігу. Аднак гэта першая спроба вярнуць да жыцьця традыцыйныя... Болей »

Хроніка Белай Русі
pdf

Хроніка Белай Русі

Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы
Белы Алесь

Алесь Белы, бадай, адзіны гісторык і даследчык, які найбольш грунтоўна падышоў да справы вызначэння паходжання назвы Белая Русь. На сённяшні дзень аўтар распрацаваў 12 розных тэорый, якія вылучаны як расейскімі, так польскімі і беларускімі гісторыкамі. Пачаў сваё даследаванне з аналізу старажытных мапаў... Болей »

Найясьнейшая Рэч Паспалітая
pdf

Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Цывілізацыя ‑ Культура ‑ Рэлігія ‑ Палітыка ‑ Авантура-Героіка-Успамін

«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі... Болей »

ARCHE 07-08 (128-129) 2014
pdf

ARCHE 07-08 (128-129) 2014

Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд

Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса, дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак.... Болей »

ARCHE 11-12 (86-87) 2009

ARCHE 11-12 (86-87) 2009

Айчынная гістарыяграфія: вайна мітаў ці вайна амбіцыяў?

Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя... Болей »

ARCHE 05(80)2009

ARCHE 05(80)2009


Аснову нумару складае першы поўны, аздоблены арыгінальнымі ілюстрацыямі, пераклад на беларускую мову клясычнай працы Аляксандра Рыпінскага "Беларусь. Колькі слоў пра паэзію простага люду гэтае нашае польскае правінцыі, пра ягоную музыку, сьпевы, танцы, etc.". На польскай мове яна выйшла друкам у 1840... Болей »

ARCHE 07-08(70-71)2008
pdf

ARCHE 07-08(70-71)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна... Болей »

ARCHE 12(63)2007
pdf

ARCHE 12(63)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары: грунтоўны аналітычны даклад "Венесуэла: рэвалюцыя Уга Чавеса", развагі Алеся Белага "Доўгая сьмерць славянскай Літвы. Да дыскусіі пра беларускую гісторыю і беларускую ідэнтычнасьць", нарыс Алеся Аркуша "Недазьняты Быкаў", палемічны выступ Аляксея Бацюкова "Найноўшае ліцьвінства як праект карэкцыі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org