Баршчэўскі Аляксандар

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую працу Jakub Kołas - dzieje twórczości 1906-1930, а ў 1986 – доктарскую дысэртацыю пад назовам Białoruska obrzędowość i folklor we wschodniej Białostocczyźnie. Пасьля апублікаваньня працы Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958-1998 атрымаў званьне прафэсара. У 2004 годзе выйшла кніга Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Зьяўляецца аўтарам звыш 100 навуковых публікацый.

У гадах 1975 – 2004 кіраваў Катэдрай беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнічаў таксама з Каталіцкім Люблінскім унівэрсытэтам ды Унівэрсытэтам імя М.Кюры-Складоўскай. У 1993 годзе атрымаў тытул доктора honoris causa Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Менску. З 1993 году зьяўляецца старшынём Галоўнага камітэту Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы.

У літаратурным жыцьці вядомы як паэт Алесь Барскі. Зборнікі вершаў: Белавежскія матывы (1959), Жнівень слоў (1967), Мой бераг, (1976), Блізкасць далёкага (1984), Лірычны пульс (1987), Nostalgie (1999). З 1971 году зьяўляецца сябрам Саюзу польскіх літаратараў, а з 2002 – Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

 

Баршчэўскі Аляксандар :: Выданьні

Барскі Алесь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Барскі Алесь

Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць. У кнізе сабраны найбольш значныя творы розных жанраў — паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі, літаратуразнаўства. Фотаілюстрацыі з сямейнага а... Болей »


Баршчэўскі Аляксандар, Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць

Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць

частка 1

Баршчэўскі Аляксандар

У Санкт-Пецярбурзе, У Францыі, Нямеччыне, Празе, і ў Каўнасе, менавіта ў гэтых згаданых краінах і гарадах доўгі час існуюць своеасаблівыя і адметныя беларускія эміграцыйныя асяродкі. Уяўляючы сабой адрозную культуру, у асяроддзі іншай культуры, беларусы не губляюцца за мяжой і не асімілююцца. У стасунках з іншымі культурамі яны ствараюць новую субкультуру, аказваючы уплыў і на дамінуючую ў краіне свайго месцазнаходжання. Важнейшую ролю ... Болей »


Баршчэўскі Аляксандр, Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958-1998

Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958...

Баршчэўскі Аляксандр

Кніга прысвечана беларускім паэтам і празаікам - стрваральнікам беларускага літаратурнага руху ў Польшчы ў 1958-1998 гадах. Насамрэч, беларускі літаратурны рух у пасляваеннай Польшчы – рэч унікальная. Прадстаўнікі нацыянальнай меншасці якіх дагэтуль лічылі людзьмі другой катэгорыі даказалі сваё права на роўнасць, на тое, што беларусы ў Польшчы – не маргінальная справа. У кнізе змешчаны гістарычны рыс, паказваючы працэс развіцця беларуск... Болей »


Барскі Алесь, З пабачанага i перажытага

З пабачанага i перажытага

Абразкі, артыкулы, дарожныя нататкі

Барскі Алесь

У кнігу беларускага пісьменніка з Беласточчыны Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага) увайшлі творы розных жанраў, аб'яднаныя любоўю да сваёй малой радзімы, дзе спрадвеку жывуць беларусы. Болей »


Barszczewski Aleksander, Białoruska obrzędowość i folklor Wschodniej Białostocczyzny

Białoruska obrzędowość i folklor Wschodniej Białosto...

Narodziny, wesele, śmierć

Barszczewski Aleksander

Кніга даследчыка фальклору, выкладчыка Варшаўскага універсітэта Аляксандра Баршчэўскага прысвечана даследаванням традыцый і абраднасці беларусаў, якія пражываюць ва ўсходняй частцы Польшчы, на Беласточчыне. Самабытная культура народа асвятлаецца праз прызмат каляндарна-радзінных свят і абрадаў. Дакладна аналізуюцца захаванні і вераванні, традыцыі, рытуалы і забабоны, звязаныя з трыма асноўнымі этапамі жыцця чалавека – ад нараджэння, пра... Болей »


Барскі Алесь (Баршчэўскі Аляксандр), Лірычны пульс

Лірычны пульс

Вершы

Барскі Алесь (Баршчэўскі Аляксандр)

Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) жыве ў Польшчы. Ён прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, з'яўляецца старшынёй Таварыства польска-беларускай дружбы. Новы яго паэтычны зборнік склалі вершы аб дружбе, каханні, любові да родных мясцін. Болей »


Барскі Алесь, Блізкасць далёкага

Блізкасць далёкага

Барскі Алесь

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую працу Jakub Kołas - dzieje twórczości 1906-1930, а ў 1986 – доктарскую дысэртацыю пад назовам Białoruska obr... Болей »


Баршчэўскі Аляксандар, Швед Віктар, Насустрач жыццю

Насустрач жыццю

Хрэстаматыя для VIII класа

Баршчэўскі Аляксандар, Швед Віктар

"Братцы мiлыя, дзецi Зямлi-маткi маей! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамi пагаварыць трохi аб нашай долi-нядолi, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самi, да i не адны мы, а ўсе людзi цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай". (Багушэвіч Ф.) Болей »


Барскі Алесь, Жнівень слоў

Жнівень слоў

Барскі Алесь

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую працу Jakub Kołas - dzieje twórczości 1906-1930, а ў 1986 – доктарскую дысэртацыю пад назовам Białoruska obr... Болей »


Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя