Баена Юрка

Юрка Баена нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі вёскі. Былі ліквідаваны гэтак званыя абавязковыя пастаўкі дзяржаве малака, мяса і збожжа. Беларускія вёскі на Беласточчыне разам з польскай сельскай гаспадаркай павольна аджывалі, вырываліся з сацыялістычных дагматычных шаблонаў, павольна выходзілі на рынкавы прастор. 3 гэтага вынікае, што дзяцінства Ю.Баены прыпала на гады павольнага адраджэння Польскае дзяржавы і яе паходу ў бок рацыяналізму. Праўда, наперадзе былі яшчэ многія тармажэнні і нават паталогіі, прыкладам якіх можа быць ваеннае становішча ў 1981 годзе. Нягледзячы на гэта, Польшча выразна ўзышла на дарогу, з якое ўжо не магло быць павароту ў бок таталітарызму.

Закончыўшы пачатковую школу, Ю.Баена паступіў у Бельскі беларускі ліцэй, у якім шырэй і глыбей пазнаёміўся з беларускай літаратурай і найвыдатнейшымі беларускімі пісьменнікамі. 3 другога боку, юнак знаходзіўся пад уплывам польскае літаратуры, якая ў 70-х гадах значна адрознівалася ад беларускае ступенню творчае свабоды пісьменніка і перадусім ступенню паэтычнага наватарства. Калі ў беларускай літаратуры ўсё яшчэ існаваў абавязак маліцца на класікаў, абавязак браць з іх твораў прыклад і наследаваць іх паэтыку ды ідэалогію, дык у Польшчы гэтакага абавязку ўвогуле не было. Польскія пісьменнікі 70-х гадоў былі людзьмі параўнаўча свабоднымі ў сэнсе іх поўнай незалежнасці ад старых літаратурных узораў і прыкладаў. Незалежна ад ступені традыцыйнага мыслення з боку настаўнікаў беларускай і польскай літаратур у беларускім ліцэі ў Бельску-Падляшскім да ягоных вучняў сілаю рэчаў з прэсы радыё і тэлебачання даходзіла новая трактоўка мінуўшчыны і сучаснасці. Зразумела, што сярод гэтакіх вучняў знаходзіўся і Ю.Баена. Трэба яму аддаць гонар і сцвердзіць, што нягледзячы на магчымасць пайсці па шляху крайняга польскага мадэрнізму альбо па дарозе беларускага традыцыяналізму ці нават кансерватызму, ён выбраў трэці шлях, які пралёг паміж гэтымі крайнімі тэндэнцыямі. Прыхільнасць ДА трэцяга шляху праявілася і ў тым, што, выразна валодаючы паэтычным талентам, ён, закончыўшы ліцэй, не выбраў філалагічны факульгэт у адным з польскіх універсітэтаў, а накіраваўся вывучаць геаграфію ў Люблінскім універсітэце М.Кюры-Складоўскай.

Першыя вершы Ю.Баена напісаў у час свайго знаходжання ў Бельскім беларускім ліцэі.

А.Баршчэўскі. Творцы беларускага літаратурнага руху Польшчы 1958-1998 – Мінск, Тэхнапрынт, 2001

Баена Юрка :: Выданьні

Баена Юрка, Пад нашым небам

Пад нашым небам

Баена Юрка

— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »

Баена Юрка, Крык дзікай ружы

Крык дзікай ружы

Баена Юрка, Вечар над светам

Вечар над светам

Баена Юрка

Юрка Баена - тыповы сын беларускае вёскі ў Польшчы. Нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі вёскі. Былі ліквідаваны гэтак званыя абавязковыя пастаўкі дзяржаве малака, мяса і збожжа. Беларускія вёскі на Беласточчыне раза... Болей »

Баена Юрка, Лісты блакітных успамінаў

Лісты блакітных успамінаў

Баена Юрка

— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »

Annus Albaruthenicus, 10

Annus Albaruthenicus

Год Беларускі

10

* Abdsiralowitsch Ihnat, Der urewige Weg. Untersuchungen über eine weißruthenische Weltanschauung * Doderer Heimito von, Mučenije skuranych kapšukôv * Fleming Michael, Defying the swing to the Right? Historicizing the political orientations of the Belarusian minority in Poland * Heniush Larysa, Autobiography etc... * Karnyaljuk Vitaly, To a problem of defi nition of traditional lines of the West Belarus place (1795-1... Болей »

Тэрмапілы, 09

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

09

* Андраюк Серафім, З адчуваннем высокага неба * Баена Юрка, На гэтай зямлі * Бембель Алег, Сучасная беларуская культура і праваслаўная царква * Брыль Янка, Жнівень * В. Ш., Выспы лёсу абярог верасовы * Дайнека Леанід, Герадоцінкі. * Замкавец Уладзімір, Пясняр рэвалюцыйных барыкад * Конці Ірэна, Вершы * Мархель Уладзімір, Працэнты памяці * Мікуліч Мікола, "Песні на загонах..." Творчасць Анатол... Болей »

Тэрмапілы, 08

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

08

* СТУДЭНЦКАЯ СТАРОНКА * Алейнік Лада, Погляд на жыццё з вышыні палёту (Проза Міхася Андрасюка) * Баена Юрый, ПАД ГЭТЫМ НЕБАМ. * Базылюк Марыля, ФІЯЛКАЙ МІЖ ТРАВЫ РОСНАЙ. * Брадзіхіна Ала, Рэверс і аверс жыцця * Дэмянюк Анна, Творчы шлях Тамары Саланевіч * Зьніч, СУТОНЬНЕ ЗОЛКАМ АДГУКНЕЦЦА. * Казлоўскі Руслан, Сапраўднае мастацтва трывожыць... * Макмілін Арнольд, Быкаў і Барадулін: творчае літарату... Болей »