Багадзяж Мікалай

Багадзяж Мікалай Канстанцінавіч - прафесійны гісторык, журналіст, пісьменнік-публіцыст. Нарадзіўся 16.05.1957 у в.Траянаўка Барысаўскага раёна Мінскай вобл. У 1984 скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам у вясковых школах Барысаўскага і Дзяржынскага раёнаў Мінскай вобл., у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Шмат гадоў сумяшчаў заняткі археалогіяй і журналістыку. Прафесійнай журналістыкай пачаў займацца з 1990. Працаваў у газетах «Чырвоная змена», “Новой народной газете”, «Цэнтральнай газеце», часопісах “Несси», «Бярозка» і «Неман». Член Саюза журналістаў СССР з мая 1990; член Союза пісьменнікаў Беларусі з 2006.

Аўтар шэрагу публіцыстычных кніг па гісторыі Беларусі, самыя вядомыя з якіх: «Сыны зямли Беларускай» (Мн., «Народная асвета», 2002), “Слава і няслаўе” (Мн. “Народная асвета”, 1995, сумесна з І.Масляніцынай), “Радзивиллы — Несвижские короли” (Мн., “Триоль”, 1997, сумесна з І.Масляніцынай), “Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр” (Мн., “Триоль”, 2003, сумесна з І.Масляніцынай ), “Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі” (Мн., “Юніпак”, 2008, сумесна з І.Масляніцынай ), «Беларусь далетапісная” (Мн., “Літаратура і мастацтва”, 2010, сумесна з І.Масляніцынай), “София Слуцкая» (Мн., «Четыре четверти», 2012, сумесна з І.Масляніцынай).

Гістарычны кансультант дакументальных тэлефільмаў студыі “Летапіс”: “Гаспадыні Нясвіжа”, “Нясвіжскі фарны”, “Нясвіжскія адлюстраванні” (рэж. трылогіі Л.Гедравічус), мастацкай стужкі “Анастасія Слуцкая” (рэж. Ю. Елхоў). Адзін са сцэнарыстаў трынаццацісерыйнага дакументальнага тэлепраекта: “Беларусь. Летопись времён” (рэж. Л.Снігірова, БТ, 2008)

 

Багадзяж Мікалай :: Выданьні

Масленицына Ирина, Богодзяж Николай, София Слуцкая

София Слуцкая

Повесть-эссе

Масленицына Ирина, Богодзяж Николай

Впервые историком Николаем Богодзяжем и публицистом Ириной Масленицыной предпринята попытка создания полного правдивого жизнеописания святой праведной княгини Софии Слуцкой в контексте ее эпохи. Заслуги Софии — последней представительницы рода рыцарей Православия князей Олельковичей — перед Богом и народом трудно переоценить: она была радетельницей храмов, монастырей и защитницей прав единоверцев в самые трудные времена гонений на Право... Болей »


Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола, Беларусь далетапісная

Беларусь далетапісная

Гістарычныя нарысы

Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола

Аднойчы ў прыватнай размове аўтарам гэтай кнігі давялося пачуць выказванне: «У той час, калі цывілізаваная Еўропа ўзводзіла гарады i хадзіла ў крыжовыя паходы вызваляць Труну Гасподнюю, нашы продкі апраналіся ў звярыныя шкуры i высвятлялі паміж сабою стасункі пасродкам дубіны». Было вельмі крыўдна, i не столькі за беспадстаўна абражаных продкаў, колькі за нашчадкаў, якія робяць сёння гэткія заявы, цалкам ўпэўненыя ў ix праўдзівасці. I с... Болей »


Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола, Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі

Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі

Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола

Новая кніга вядомых аўтараў прысвечана беларускім жанчынам-выбранніцам лёсу, кожная з якіх пакінула незабыўны след у гістарычных падзеях, асветніцтве, мастацтве. Біяграфічным аповедам уласцівы вострыя павароты сюжэту, смелыя гіпотэзы, спробы знайсці ключ да разумення духоўнага свету кожнай гераіні ў малавядомых фактах і дэталях. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй Болей »


Масленицына Ирина, Богодзяж Николай, Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр

Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр

Исторические миниатюры

Масленицына Ирина, Богодзяж Николай

Книга И. Масленициной и Н. Богодзяжа — вторая из цикла о Несвижских князьях Радзивиллах. Авторы продолжают серию исторических миниатюр, охватывая время войн, бескоролсвья, двукоролевья — эпоху интриг, авантюр, любви, поэзии, подвигов. Книга будет интересна не только историкам, но и широкому кругу читателей. Радзивиллы — самый большой магнатский род в Беларуси. Его вклад в отечественную историю эпохи Великого княжества Литовского и Речи ... Болей »


Багадзяж Мікола, Сыны зямлі беларускай

Сыны зямлі беларускай

Багадзяж Мікола

Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў Мудры, сын Рагнеды... Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы»... Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай распавядаецца ў гэтай кнізе. Адрасуецца вучням сярэдніх i старэйшых класаў i ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны. Болей »


Масленицына Ирина, Богодзяж Николай, Радзивиллы - несвижские короли

Радзивиллы - несвижские короли

Исторические миниатюры

Масленицына Ирина, Богодзяж Николай

Книга представляет собой исторические миниатюры о судьбах представителей несвижской ветви могущественного магнатского рода Радзивиллов. Книга интересна не только для специалистов в области истории, но и для широкого круга читателей, интересующихся прошлым Беларуси. Болей »


Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола, Слава і няслаўе

Слава і няслаўе

Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола

У кнізе — гісторыка-біяграфічныя нарысы пра жанчын, жыццё i дзейнасць якіх у той ці іншай ступені звязаны з беларускай зямлёй. Чытач пазнаёміцца з лёсам Барбары Радзівіл, Соф'і Слуцкай, трагічным каханнем князёўны Ганны Кобрынскай, даведаецца аб тым, якія адносіны да Беларусі маюць польская авантурыстка Марына Мнішак i расійская імператрыца Лізавета Пятроўна. Болей »


Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай спадчыны? Безумоўна, Ігнат Дамейка — чалавек рэнесанснага тыпу, пра якіх кажуць“тытан па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці... Болей »


Дзеяслоў, 80

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

80

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 79

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

79

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя