Атаманчык Кірыл

Кірыл Атаманчык – грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, блогер, даследчык.

Нарадзіўся 29 снежня 1989 года ў Жлобіне (Беларусь, Гомельская вобласць). Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Жлобінскай многапрофільнай гімназіі №1. Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні (спецыяльнасць "Культурная спадчына і турызм"). З'яўляецца супрацоўнікам ЕГУ. Практыкант Музея ахвяр генацыду і Цэнтра даследвання генацыду і рэзэстэнцыі жыхароў Літвы (Вільня, Літва).

Грамадска-палітычная дзейнасць:

У грамадска-палітычнай дзейнасці з 2005 года. З’яўляўся кіраўніком Жлобінскай філіі “Маладога Фронту”, каардынатарам “Маладога Фронту” па Гомельскай вобласці. Сябра Таварыства Беларускай Мовы імя Ф.Скарыны. З 2008 года – афіцыйны прадстаўнік “Маладога Фронту” у Літве. Ініцыятар і каардынатар моладзевай ініцыятывы StudAlliance. У 2010 годзе – сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Уладзіміра Някляева.

Публіцыстыка і блог:

Аўтар шматлікіх публіцыстычных артыкулаў на беларускіх і замежных інтэрнэт-парталах. Друкаваўся ў часопісе ARCHE і складанках навуковых тэкстаў.

З 2009 года – блогер на буйным балтыйскім інтэрнэт-партале DELFI (расейскае аддзяленне) ru.delfi.lt/blog/ka

Асабісты блог: k-atamanchik.livejournal.com

Даследчыцкая дзейнасць:

Ініцыятар праекта і аўтар тэкстаў серыі кніг “Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні”. Сфера навуковай зацікаўленасці: ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны, савецкая спадчына, выкарыстанне савецкай нерухомай гісторыка-культурнай спадчыны, трансфармацыйныя працэсы звязаныя з савецкай спадчынай, пытанні ідэнтычнасці.

 

Атаманчык Кірыл :: Выданьні

Атаманчык Кірыл, Беларускія старонкі Вільні

Беларускія старонкі Вільні

Ля вытокаў незалежнай Беларусі (cярэдзіна XIX – першая палова XX ст.)

Атаманчык Кірыл

Дадзены нумар інфармацыйна-турыстычнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з мясцінамі, звязанымi з беларускім грамадскім, культурным і палітычным жыццём у Вільні ў сярэдзіне ХІХ – першай палове ХХ ст. Вы зможаце азнаёміцца з сучасным станам беларускай прысутнасці ў Вільні, паблукаць па вуліцах ды месцах, дзе хадзiлі славутыя беларусы. Паглядзець на тое ж неба, на якое глядзелі выбітныя дзеячы беларускай культуры, падыхаць павет... Болей »


Атаманчык Кірыл, Беларускія старонкі Вільні

Беларускія старонкі Вільні

Адукацыя

Атаманчык Кірыл

Дадзены нумар інфармацыйна-турыстычнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з гісторыяй беларускіх адукацыйных устаноў у Вільні. Вы можаце пазнаёміцца з кароткай гісторыяй утварэння і дзейнасці беларускіх адукацыйных устаноў у Вільні, пабачыць сённяшні стан беларускай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. У дапамогу да тэкстаў на беларускай і літоўскай мовах – шырокая падборка фотаздымкаў і мапаў-схемаў. Жадаем вам прыемнага падарожжа п... Болей »


Атаманчык Кірыл, Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні

Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні

Адукацыя

Атаманчык Кірыл

Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з існымі ў Вільні беларускімі адукацыйнымі ўстановамі. Вы можаце пазнаёміцца з кароткай гісторыяй утварэння і дзейнасці беларускіх адукацыйных установаў у Вільні, пабачыць сённяшні стан беларускай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. У дапамогу да тэкстаў на беларускай і літоўскай мовах – шырокая падборка фотаздымкаў і мапаў-схемаў. Жадаем вам прыемнага падарожжа... Болей »


Атаманчык Кірыл, Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні

Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні

Ля вытокаў беларускай незалежнасьці. Сярэдзіна XIX – пачатак XX ст.

Атаманчык Кірыл

Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з мясцінамі, што звязаныя з беларускім жыццём у Вільні ў сярэдзіне ХІХ – пачатку ХХ ст. Вы зможаце азнаёміцца з сучасным станам беларускай прысутнасці ў Вільні, паблукаць па вуліцах ды месцах, дзе блукалі славутыя беларусы. Паглядзець на тое ж неба, на якое глядзелі выбітныя дзеячы беларускай культуры, падыхаць паветрам, якім дыхалі беларускія адраджэнцы. ... Болей »


ARCHE, 03(90)2010

ARCHE

GENIUS URBIS

03(90)2010

* Гарады Беларусі на старых паштоўках * Агееў Аляксандар, Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі * Аляшэўскі Ян, Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) * Атаманчык Кірыл, Вільня ў двух словах * Бабкова Вольга, Status Animae * Габрусь Тамара, А дзе тыя дзьверцы? * Грунтоў Сяргей Адам, Горад сьвятога Фабіяна. Памяць. Унутраная Атлянтыда * Дук Дзяніс, Сацыятапаграфічная структура і забудова По... Болей »


Атаманчык Кірыл :: Іншыя выданьні

Кірыл Атаманчык, Выкарыстанне савецкай гісторыка-культурнай спадчыны ў Літве і Беларусі: параўнальны аналіз (0)

20-03-2011, 21:51

Европа-2010: глобальное и локальное: сб. науч. тр. / редкол.: Г. Я. Миненков (отв. ред.) [и др.]. - Вильнюс : ЕГУ, 2011. - 558 с. Праблематыка «савецкай спадчыны» па сваёй сутнасці з’яўляецца досыць спецыфічнай. На (...) Болей »

Папярэдняя 1 Наступная