- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Астравец нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Мінску. Пасля арміі закончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1984 г. жыве ў Гродне, працуе ў абласной “Гродзенскай праўдзе”, затым рэдагуе “Пагоню”, з’яўляецца ўласным карэспандэнтам газет “Свабода”, “Навіны”, “Наша Свабода”, пастаянна друкуецца ў “Нашай Ніве”, з 1993-га супрацоўнічае з Радыё Свабода.
С.Астравец — адзін з пачынальнікаў гродзенскага клуба “Паходня”, удзельнік літаратурнага таварыства “Тутэйшыя”, сёння — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Пэн-цэнтра. Адно з першых апавяданняў (“Нямко”) надрукавана ў зборніку “Тутэйшыя” (1989). Выпусціў кнігі: “Янычары” (1993), “Цэнзарскія нажніцы” (2000), адзначаныя “Гліняным Вялесам”, “Лісты да хома саветыкуса” (2003), “Кактэйль Молатава” (2006), “Каты Ёзафа Ратцынгера” (2009). У бібліятэцы “Камуніката” 6 чэрвеня 2012 года з’явілася новая кніга пісьменніка —“Райскія яблычкі”, якая існуе толькі ў электронным выглядзе.
Драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая.... Болей »
Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта... Болей »
Акінчыц чакае Дайну каля шыкоўнага гатэля Gutenberg. За мураваным плотам могілкі. Ці добрае месца для гатэля? І для сустрэч? Часам рамантычных? Спыняюцца здарожаныя аўтобусы. Іх чакаюць. Нямала тых, хто карыстаецца мовай СССР, які ў труне. Вецер, колкі — ледаваты дождж. Наставіць каўнер, зашпіліць на... Болей »
Грунвальдскія схілы жаўцелі пожняй. Стракатай стужкай расцятыя на сектары для машын. Памыліся мінеральнай вадою, нехта здолеў пагаліцца, Акінчыц не стаў. Рыцарскі лагер стракацеў шатрамі і палаткамі. Наводдаль кантрасна знерухомелі два гелікоптары. З неба апусціўся наступны, да яго кінулася чарада людзей:... Болей »
Местачкоўцы разыходзіліся з чырвонага, свежазбудаванага касцёла. Амаль насупраць у праваслаўнай каплічцы служба зацягвалася. Побач капліцы была магіла ідэолага паўстання. Сцены распінала быццам патурбаваны вулей, перапоўнены агрэсіўным гудам, гатовы вымкнуцца вонкі, атакаваць. Моладзь выбралася з аўтобусаў... Болей »
Цёмна. Ноч. Мяжа. Стаяць і стаяць яшчэ. Лепей не думаць. На мяжы час спыніўся, на мяжы нічога не адбываецца. Мяжа здранцвела. Халодна і няўтульна. Змрочна й трывожна. Час запавольваецца, ператвараецца у вату. Часавая твань. Дрыгва. Адвечны беларускі стан. Магчыма, гэтак чакаюць узняцця, паступовага... Болей »
Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне.... Болей »
Па Радыё-Крок сказалі ў навінах, што выйшаў пяцісоты нумар «Рыцара на кані», і што рэдактарам калісьці быў я — цяпер, маўляў, карэспандэнт замежнай радыёстанцыі. Нішто сабе рэклама. У краіне, дзе лепей не звяртаць на сябе ўвагі. Пазней заходзіў Карповіч, фатограф, прыносіў здымкі: я з калегамі трымаю... Болей »
Вэнджаных вугроў калісьці я каштаваў. Аднойчы ў маленстве. Ніштаватыя. Але, мабыць, не нёманскія. Калі я нарадзіўся, летувісы паспелі збудаваць на рацэ Ковенскую ГЭС, і яна ўжо дала ток. Слупы з дратамі крочылі нават на хутары. Ім электрычнасць, вяршкі, нам — страты. Нованароджаныя вугры не змаглі звычайным... Болей »
Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй... Болей »