Арашонак Арцём

Арцём Яўгенавіч Арашонак (нар. 27 ліпеня 1981, Віцебск), пісьменнік, перакладчык.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 2007). Лаўрэат літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай (2003) Беларускага ПЭН-цэнтра.

Скончыў у 2004 г. Віцебскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "нямецкая і англійская мовы".

У друку дэбютаваў у 1999 з вершамі. Аўтар кніг "Сэнр'ю" (сэнр'ю, танка, кароткая проза, 2007) і "Суткі без цябе" (проза, 2008).

Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях ("Наша ніва", "Літаратура і мастацтва", "Дзеяслоў", "ARCHE" і інш.), альманаху "Дзвіна", "Шагаловском международном ежегоднике". Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку "12+1", зборніку мужчынскіх апавяданняў "Паветраны шар". Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні фундаментальнай анталогіі беларускага перакладу "Галасы з-за небакраю".

Аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Германа Гесэ "Сідхартха" (2007). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых.

Творы А. Арашонка перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.

 

Арашонак Арцём :: Выданьні

Арашонак Арцём, Суткі без цябе

Суткі без цябе

Проза

Арашонак Арцём

Арашонак аддае асаблівую ўвагу літаратуры, якая падрывае ўзаконеныя формы дыскурсу сваім маркіраваным ад іх адрозненнем. Лагічны шэраг — Нерваль, Арто, Бероўз, Бербедэр і Арцём Арашонак. Іншымі словамі, перад намі ўсё тая ж спроба тлумачэння свету і чалавека ў ім праз ірацыянальнае чалавечай псіхікі. (Максім Хлусевіч) Болей »


Арашонак Арцём, Сэнр’ю

Сэнр’ю

Сэнр’ю, танка, кароткая проза

Арашонак Арцём

Арцём Арашонак — празаік, паэт, перакладчык. Лаўрэат літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай беларускага ПЭН-цэнтра (2003). Аўтар перакладу кнігі Германа Гесэ “Сідхартха” (2007). Нарадзіўся 27 ліпеня 1981 г. у Віцебску. Жыве ў Віцебску. Арцём Арашонак у сваёй кнізе “Сэнр’ю” перакідвае ніцяныя масткі ад адной цывілізацыі да другой, ад культуры да культуры. Болей »


ARCHE, 02(36)2005

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

02(36)2005

У гэтым нумары: Віталь Сіліцкі пра вынікі Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне "Выбары палітычнагавыбару", Пётра Рудкоўскі пра ірацыянальнае ў палітычным "Чатыры кулі для прэзыдэнта. Каханьне і сьмерць у беларускай палітыцы", Андрэас Капэлер пра "двухсэнсоўнасці русіфікацыі". Таксама ў нумары — гутарка з Алегам Латышонкам "Цяпер мне падабаецца толькі опэра", раман Уільяма Фолкнэра "Гоман і ятра" ў перакладзе Яна Максімюка, і іншае. Болей »


Дзеяслоў, 12

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

12

* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * АРАШОНАК АРЦЁМ, Маўчу * Багданава Галіна, Рыцар сваёй Беларусі * Брыль Янка, Запісы * Бураўкін Генадзь, Адзінокая зорка * Варонік Святлана, Гліняны сьвет * Велет Цемрык, Я вяртаюся ў горад * Жукоўскі Тадэвуш, Белы каменьчык * Зянкевіч Сяргей, "Той, хто саджае на палю", альбо Вандроўка ў край Дракулы * Лукша Міра, Акно * Мяльгуй Анатоль, Паўстаньне эл... Болей »


Маладосць, 6 (679) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

6 (679) 2010

Амаль заўжды пасля чарговага працоўнага адпачынку штосьці здараецца... Вяртаешся ў Мінск, а тут і вестка... На гэты раз — сумная. У Маскве пайшоў з жыцця паэт Андрэй Вазнясенскі. З яго імем звязана цэлая эпоха, найперш у расійскай паэзіі, але гэтая эпоха нейкім чынам тычыцца і нас. Ва ўсялякім выпадку, старэйшых пакаленняў айчыннай літаратуры, чыё станаўленне адбывалася ў былой агульнай краіне СССР. Туды, у тое даўно прамінулае жыццё і ... Болей »