Акудовіч Валянцін

Валянцін Акудовіч (нар. 18 чэрвеня 1950, Свіслач), беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.

Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага пры СП СССР (1980). Спецыяльнасць — літаратар. Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкай арміі (1969—1970), быў кіраўніком турысцкага кружка ў Доме піянераў Заводскага раёна (1980—1981), вартаваў розныя ўстановы (1981—1985, 1986), працаваў лодачнікам на аўтатурбазе «Нарачанка» (1985). З 1986 намеснік дырэктара Мінскай школы турызму, скуль у 1990 перайшоў на кафедру спартовага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старэйшы выкладчык). У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «ЛіМ». Па-за службай у дзяржаўных установах з'яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагмэнты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».

Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве. Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008).

Узнагароджаны медалём «За воинскую доблесть» (1970). Лаўрэат прэмій штотыднёвіка «ЛіМ» (1993), часопіса «Крыніца» (1995), Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997), Беларускага ПЭН-цэнтра (прэмія імя Алеся Адамовіча, 2001), літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2007).

be.wikipedia.org/em

 

Акудовіч Валянцін :: Выданьні

Акудовіч Валянцін, Тэксты

Тэксты

аўдыё

Акудовіч Валянцін

Валянцін Акудовіч – філоcаф, паэт, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў 1950 годзе ў Свіслачы на Гарадзеншчыне. Скончыў Маскоўскі Літаратурны інстытут. Працаваў у штотыднёвіках “Культура”, “ЛіМ”, часопісах “Крыніца” і “Фрагмэнты”. “Хросны бацька” літаб’яднання “Бум-Бам-Літ”. Выкладае ў Беларускім калегіюме. Адзін з заснавальнікаў беларускага “Клубу састарэлых людзей”. Майстар спорту СССР у турызме. Валянцін Акудовіч – аўтар кнігаў “Мяне ням... Болей »


Акудовіч Валянцін, Архіпелаг Беларусь

Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў

Акудовіч Валянцін

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам... Болей »


Akudowicz Walancin, Dialogi z Bogiem

Dialogi z Bogiem

Akudowicz Walancin

Walancin Akudowicz urodził się w roku 1950. Białoruski filozof-postmodernista, poeta, krytyk literacki i publicysta. Kultowa postać białoruskiego życia literackiego drugiej połowy lat 90. XX wieku. jest autorem wielu publikacji o tematyce literackiej, kulturalnej i filozoficznej. Autor książek: Nie ma mnie. Rozmyślania na ruinach człowieka, Zburzyć Paryż i Kod nieobecności. Болей »


Акудовіч Валянцін, Код адсутнасці

Код адсутнасці

асновы беларускай ментальнасці

Акудовіч Валянцін

Кніга беларускага філёзафа, якая паўстала з лекцыяў у Беларускім Калегіюме аб беларускай мэнтальнасьці. Пасьля віхураў 20 стагодзьдзя, напрыканцы Беларусь стала незалежнай. Аднак усе мары і надзеі беларускага адраджэньня пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя апынуліся марнымі аўтар прапнуе свае адказы на пытаньне чаму так сталася. Чаму дэмакратычныя і незалежніцкія памкненьні не былі ўспрынятыя большасьцю беларускага грамадз... Болей »


Акудовіч Валянцін, Дыялогі з Богам

Дыялогі з Богам

Акудовіч Валянцін

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вы... Болей »


Акудовіч Валянцін, Разбурыць Парыж

Разбурыць Парыж

Акудовіч Валянцін

Прачнуўся без дваццаці восем, на сорак хвілінаў пазней ад запланаванага. Упікнуў сябе – зрэшты, без асаблівага імпэту. Дзень пачынаецца з кавы, а калі кавы няма, дык з моцнай гарбаты. Кавы не было. Гарбату (між іншым – дрэнную) піў, як зазвычай, ужо за пісьмовым сталом, каб дарма не губляць часу. Пакуль гарбата раскатурхвае ўяўленне, звычайна гартаю дзеля “раскруткі мазгоў” якую-небудзь «разумную кнігу». На гэты раз пад руку патрапіў ... Болей »


Акудовіч Валянцін, Мяне няма

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека

Акудовіч Валянцін

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту ве... Болей »


Акудовіч Валянцін, Джамалунгма

Джамалунгма

Акудовіч Валянцін

А цяпер я распавяду пра чалавека, які марыў стаць Джамалунгмай. «Вось каб я быў Джамалунгмай, — разважаў гэты чалавек, — дык пра мяне чулі б нават пінгвіны на Алясцы». Вядома, калі чалавек чаго захоча і будзе хацець доўга, то ягонае жаданне некалі спраўдзіцца. Аб гэтым кажуць яшчэ ў школе, а ў школе абы-чаго плявузгаць не будуць... Урэшце так яно і атрымалася. Аднойчы раніцай адразу за мястэчкам мы ўбачылі нешта такое, ад чаго капелюшы... Болей »


Беларусь в европейском контексте

Беларусь в европейском контексте

актуальные дискуссии о нациостроительстве

В сборнике собраны тексты участников Летней школы для молодых исследователей и преподавателей в сфере гуманитарных и социальных наук на тему «Беларусь в европейском контексте: актуальные дискуссии о нациостроительстве», которая была организована ЕГУ в Кернаве (Литва) в 2010 году. Нациостроительство рассматривается в нем сквозь призму анализа столкновения различных исторических и интеллектуальных дискурсов, способов конструирования колле... Болей »


Зрабаваны народ

Зрабаваны народ

размовы з беларускімі інтэлектуаламі

Зрабаваны народ – збор інтэрвію беларускіх інтэлектуалаў, якія спрабавалі, адказваючы на пытаньні двух польскіх журналістаў Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага, патлумачыць і раскрыць для польскага чытача фэномэн “Беларусь”. Кніга, выдадзеная першапачаткова на польскай мове зрабіла пэўны фурор: польскі чытач мог у адказах і разважаньнях прадстаўнікоў беларускай эліты зразумець для сябе краіну-суседа, якая польскім грамадзтвам успрымаец... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя

Акудовіч Валянцін :: Іншыя выданьні

Валянцін Акудовіч. Гаротны лёс (0)

04-11-2014, 23:26

Усяму свету вядома, што лепей за нас ніхто не ўмее наракаць ды скардзіцца. Мы і грамаце навучыліся раней за іншых, каб скаргі начальству пісаць. Пакуль быў Бог, мы болей яму жаліліся і тады неяк без (...) Болей »

Валянцін Акудовіч. Аргумент (0)

04-11-2014, 23:20

Адзін з нас меў аргумент, а ўсе астатнія ішлі туды, куды дзьме вецер. Сёння вецер быў з аднаго боку, заўтра з іншага, і таму рана ці позна, але мы зноў вярталіся туды, дзе на выспе за вёскай сядзеў той (...) Болей »

Папярэдняя 1 Наступная