Агееў Аляксандр

Аляксандр Рыгоравіч Агееў (нар. 12 верасня 1960, г. Шклоў, Магілёўская вобласць)— гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова, працуе на кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. У 2003 і 2007 годзе абіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога савета дэпутатаў па Саломенскай выбарчай акрузе №7. Жыве і працуе ў Магілёве.

Нарадзіўся ў г. Шклоў у 1960 годзе. Пасля заканчэння ў 1981 г. Магілёўскага педагагічнага інстытута па размеркаванню працаваў настаўнікам гісторыі ў Новабрашчынскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна, служыў у Савецкай арміі, працаваў выкладчыкам грамадскіх дысцыплін у СПТУ № 14 г. Магілёва. Пасля вучобы ў 1988 – 1991 ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі ў снежні 1991 г. распачаў вучэбна – педагагічную дзейнасць у Магілёўскім педагагічным інстытуце. У 1992 г. абараніў Кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці айчынная гісторыя. Дацэнт (1997 г.). З 2003 г. працуе дацэнтам кафедры Археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А.А. Куляшова.

У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1988 – 1991 вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1992 годзе абараніў дысертацыю(навуковы кіраўнік – акадэмік НАН Беларусі М.П. Касцюк).

У 1990-х гг. Агееў А. Р. актыўна ўдзельнічаў у працы Магілёўскай гарадской арганізацыі БНФ, краязнаўчых і геаграфічным таварыствах. У 1993 – 2001 гг. з'яўляўся рэдактарам гісторыка-краязнаўчага альманаха “Магілёўская даўніна”. У 2005 годзе быў абраны намеснікам старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны|ТБМ імя Ф. Скарыны. З'яўляецца членам тапанімічнай камісіі пры Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце. Член грамадскага савета па развіццю аграэкатурызма Магілёўскай вобласці пры Магілёўскім абластным каміцеце па спорту і турызму.

У красавіку 2007 года разам з Таварыствам беларускай мовы ініцыяваў талаку па прыборцы і ўпарадкаванні помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Палыкавіцкая крыніца» ў Магілёве. На талаку сабраліся грамадскія актывісты, студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова і жыхары мікрараёна Саломенка.

Сферай навуковых інтарэсаў з'яўляецца палітычная гісторыя Беларусі ХХ ст., рэгіянальная гісторыя Магілёўшчыны, гісторыя штодзённага жыцця насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітета імя А.А. Куляшова. Усяго індывідуальна і ў сааўтарстве надрукавана каля 140 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку 14 манаграфій і кніг, 1 дапаможнік, 2 зборнікі дакументаў. У 2008 годзе ў суаўтарстве з Алегам Трусавым выдаў кнігу «Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэнне». У 144-старонкавым даследаванні прадстаўлена шматвяковая гісторыя Магілёўскай ратушы ў кантэксце беларускай і еўрапейскай гісторыі, апісваецца яе будаўніцтва ў XVII стагоддзі, функцыянаванне ў XVIII—XX стагоддзях і адраджэнне ў XXI стагоддзі. Кніга выдадзена аддзелам культуры Магілёўскага гарвыканкама сумесна з Музеем гісторыі гораду Магілёва.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

 

Агееў Аляксандр :: Выданьні

Агееў А., Пушкін І., Магілёў на скрыжаванні

Магілёў на скрыжаванні

Агееў А., Пушкін І.

У кнізе асвятляецца стан эканамічнага і культурнага развіцця горада Магілёва на пачатку і напрыканцы XX стагоддзя, лёс культавых пабудоў. Апублікаваны 77 фотавыяў Магілёва пач. XX ст. з адначасовым адлюстраваннем гэтых мясцін на сённяшні дзень. Для настаўнікаў, гісторыкаў, мастакоў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Магілёва. Болей »


Агееў А. Р., Марзалюк І. А., Пушкін І. А., Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах, Выд. 2

Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах

Агееў А. Р., Марзалюк І. А., Пушкін І. А.

У кнігу ўвайшлі пытанні і адказы па гісторыі і культуры горада Магілёва і наваколля з моманту заснавання горада і да сучаснасці. Разлічана на настаўнікаў, навучэнцаў школ, усіх тых, хто цікавіцца гісгорыяй роднага краю. У кнізе выкарыстаны ў якасці ілюстрацый фотаадбіткі з гравюр, паштовак і фотаздымкаў канца XIX — пачатку XX стст. з фондаў музея гісторыі Магілёва. Болей »


Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX стст.

Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX ...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.)

Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »