Адамовіч Славамір

Славамір Адамовіч нарадзіўся 8.3.1962 г. на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласьці. Беларус. Бацькі: Юзэфа Чантарыцкая, Генрых Адамовіч. Бабуля па кудзелі - Тэрэза (Тарэса) Чантарыцкая з дому Адамовічаў, дзед - Павел Чантарыцкі. Бабуля па мячы - Грызельда (Грасільда) Адамовіч з дому Роўдаў, дзед - Станіслаў Адамовіч. У 1977 годзе аўтар "Турэмнага дзёньніка" скончыў 8 класаў Будслаўскай школы; у 1979г. - Свірскае СПТВ-17. Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе "Будслаўскі"; служыў у савецкім войску (1980-1982гг.); ізноў працаваў - на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986-1992гг. вучыўся на філфаку БДУ; з 1991г. па 1995г. працаваў у "Настаўніцкай газеце". У лістападзе 1995г. напісаў верш "Убей президента!", за што быў арыштаваны. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку; праз дзесяць месяцау зьняволеньня адпушчаны пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997г. зрабіў акт індывідуальнага супраціўленьня антыбеларускаму рэжыму - на адным зь мітынгаў публічна зашыў сабе рот.

У 2000 годзе Славамір Адамовіч знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. Меў усе падставы прасіць палітычнага прытулку, але вярнуўся ў Беларусь, каб займацца тым, што можа найлепей - ствараць "забойчыя" вершы.

У 2001-м набыў сабе аднапакаёвую кватэру ў Менску.

У верасьні 2002-га,ня маючы з чаго жыць, у пошуках заробку выехаў у Нарвегію, дзе атрымаў від на жыхарства і дазвол на работу. У лютым 2005-га на паэта быў зроблены напад, яго зьбілі ва ўласнай кватэры. Паліцыя так і не знайшла злачынцаў, аднак у адпаведнасьці з нарвежскімі законамі Каралеўства выплаціла пацярпеламу грашовую кампенсацыю.

У Нарвегіі С.Адамовіч пражыў 8 гадоў.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1999г.).

Даволі актыўна публікуецца ў сваім блогу:berserk5.livejournal.com

Існуе таксама жж-суполка by_slavamir.livejournal.com

Выдаў зборнікі вершаў:

- "Кальварыйскія клёны" (Менск, 1990);
- "Зямля Ханаан" (Полацак, 1993);
- "Зваротныя правакацыі" (Полацак, 1994);
- "Каханьне пад акупацыяй" (Менск, 1996);
- "Сьпіраль Бруна" (Менск, 1997);
- "Плавільшчыкі расы" (Вільня, 1999);
- "Турэмны дзёньнік" (Менск,2001).

 

Адамовіч Славамір :: Выданьні

Адамовіч Славамір, Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана

Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана

Раман

Адамовіч Славамір

Славамір Адамовіч нарадзіўся 8 сакавіка 1962 году ў сям'і Беларусаў. Вучыўся ў беларускай школе мястэчка Будслаў у паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі, адным з самых прабеларускіх. Скончыў 8 класаў, потым - Сьвірскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, пасьля якога працаваў у Казахстане. Далей - служба ў савецкіх ваенна-марскіх сілах, у дыверсійным сьпецпадразьдзеле. Пасьля службы - работа на Беларускай чыгунцы, на станказаводзе імя Кірава ў... Болей »


Адамовіч Славамір, Рым

Рым

Выбраныя вершы 2002—2010. Беларусь — Нарвегія

Адамовіч Славамір

Вершы С. Адамовіча па-ранейшаму закранаюць адвечна хвалюючыя душу чалавечую пытанні кахання, волі, ладу ў грамадстве і лёсу Бацькаўшчыны. На паэтычнай ніве яны выяўляюць арыгінальнага і адметнага сваім майстэрствам аўтара. Болей »


Адамовіч Славамір, Турэмны дзёньнік

Турэмны дзёньнік

Дакументы, дзёньнікі, вершы

Адамовіч Славамір

„Турэмны дзёньнік” Славаміра Адамовіча – не мастацкі твор, а кніга-дакумент, кніга брутальная i непрыемная. Ад яе тхне парашай i чалавечай подласьцю, калгасным кароўнікам i дурной крывёю, вашывымі падлеткамі і... прэзідэнтам; але пры ўсёй сваёй д’ябальшчыне гэтая кніга мае адзін істотны пазітыў - яна аб’ектыўна праўдзівая. Чытач, ахунецца ў рэчаіснасць турмы, дзе дзейнічае закон: выйгрывае мацнейшы і больш наглы. Зразумее, што карцінка ... Болей »


Адамовіч Славамір, Плавільшчыкі расы

Плавільшчыкі расы

Выбраныя вершы

Адамовіч Славамір

«Плавільшчыкі расы» – шосты паэтычны зборнік Славаміра Адамовіча. Першая, яшчэ савецкая кніжка называлася «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Наступныя – «Зямля Ханаан» і «Зваротныя правакацыі» выйшлі адпаведна ў 93-м і 94-м у Полацку, пазначыўшы тагачасны рэнэсанс беларускіх рэгіёнаў. Кніжка... Болей »


Адамовіч Славамір, Каханьне пад акупацыяй

Каханьне пад акупацыяй

Вершы

Адамовіч Славамір

Я чуў, каханая, што ты будуеш дом / вялікі дом для ўласнага сямейства / а твой ваюе рыфмамі са злом / спаўзаючы паціху ў фарысэйства (...) / Бягуць гады (банальная раскладка) / мне трыццаць тры, ты замужам нібы / ды кожны раз, калі занадта гладка / мы заадно і прагнем барацьбы. Болей »


Адамовіч Славамір, Зваротныя правакацыі

Зваротныя правакацыі

Вершы

Адамовіч Славамір

Дождж прайшоў. Сонца. Трава расьце. Блішчаць валуны. I мы расьцём, дужэем, наліваемся моцай і гартуем наш дух. Мы высока. Абапершыся на плячо маланкі і на поўныя грудзі ўдыхаючы азон, мы гаворым з самім Перуном. Мы памятаем сказанае: «Мы – дамо! Мы – сіла! Мы – права!» Бо мы маем нашу зямлю. Зь яе мы паўсталі, яе любім, у ейнае ўлоньне мы вернемся. I ў гэтым вечным кругабегу нам наканавана зьдзяйсьняць волю ёю народжаных – нашу волю д... Болей »


Адамовіч Славамір, Зямля Ханаан

Зямля Ханаан

Вершы

Адамовіч Славамір

Я — маё любімае слова, мой знак сэнсабыцьця. Гаспадар майго цела ня любіць прышлых. Толькі ён і толькі Я. На двох у нас адзін твар, адныя вочы, што ўвабралі ў сябе чысьціню й бруд мільёнасьветаў. Хто іх зразуліее — вочы? Хіба той, хто вырасьце потым на вольных прасторах зямлі Ханаан. Зямля людзей памёрла. Толькі ў нашых зялёных вачах засталося жыцьцё. Я і мой Гаспадар — мы падаем тварам у гліну. Болей »


Адамовіч Славамір, Кальварыйскія клёны

Кальварыйскія клёны

вершы

Адамовіч Славамір

Першая, яшчэ савецкая кніжка Славаміра Адамовіча «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Як піша ў кароценькай прадмове-эпіграфе да свайго зборніка сам Славамір Адамовіч «Богам у маёй душы была і застаецца Маці-прырода, яе невычарпальны дух. Адно ёсць імкненне — са смецця і друзу чалавечых адно-с... Болей »


Za niebokresem Europy

Za niebokresem Europy

Antologia nowej poezji białoruskiej 1987-1997

Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”, nieformalnej grupy literackiej powstałej na Białorusi gdzieś w okolicach roku 1987. W kontekście literatury polskiej takie wyznani... Болей »


ARCHE, 04(27)2003

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(27)2003

Тэма нумару: Чэскі альбом. Сярод яго аўтараў – Вацлаў Гавал, Ян Максімюк, Ёзаф Кроўтвар, Наталя Прыступа, Сяргей Сматрычэнка, Іван Адзіла Штампах, Міхал Вівэг, Мілаш Урбан, Яхім Топал і інш. Шэраг артыкулаў (Славаміра Адамовіча, Валянціна Акудовіча, Алеся Анціпенкі, Юрыя Пацюпы, Веры Рыч, Яўгена Сьвярсьцюка, Максіма Шчура, Сяргея Шыдлоўскага) прысьвечаны сьмерці Васіля Быкава. Друкуецца таксама стэнаграмы апытаньня "ARCHE" "Якія плюсы й... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя