Дзень памяці Ларысы Геніюш...

Дзень памяці Ларысы Геніюш

--------------------------------------------------------------------------

Жук-Грышкевіч Раіса, Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

Жук-Грышкевіч Раіса

Месца выхаду: Торонто

Дата выхаду: 1993

Выдавец: Выдавецкі Фонд Успаміна ў зь Беларускага Жыцьця

Памеры: 798 с., il., 21 cm

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка; Грамадзтва; Біяграфіі

Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [763]; MiOKB — [5028]

Мэта гэтае працы - аддаць пашану памяці Вінцэнта Жук-Грышкевіча; прадставіць ягонае жыцьцё так, каб факты гаварылі самі за сябе. I тут ён - Вінцэнт Жук-Грышкевіч - сам выказваецца болей, як укладальнік гэтай кнігі гаворыць аб ім. Гэта больш за ўсё ўложаны амаль ў храналягічным парадку няпоўны збор дакумэнтаў з жыцьця й дзейнасьці Вінцэнта Жук-Грышкевіча, ягоная спадчына. Інтэгральнай часткай зьместу багатай душы В. Жук-Грышкевіча, сына паняволенага народу, была любоў да Бацькаўшчыны-Беларусі, любоў, што дыктавала яму абавязак служэньня беларускай справе. Ен верыў, што Бог даў яму жыцьцё, здароўе, здольнасьці й сілы ператрываць, перажыць савецкія лягеры сьмерці патое, каб аддаць сябе на службу Бацькаўшчыне, на змаганьне за вызваленьне Беларусі. Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчаная Актам 25 Сакавіка 1918 году, была, як ён казаў, «пуцяводнай зоркай» ягонага жыцьця, і павінна ёю быць для ўсяе беларускае эміграцыі, для ўсяго беларускага народу. (Уводзіны, фрагмент)

Каталёг: MiOKB | BTH

Толькі ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)