- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусы за народнай улады сталі паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй краіны. Пасля вызвалення на Беласточчыне пачалі арганізавацца школы з беларускай мовай навучаныя i як прадметам, пачала развівацца мастацкая самадзейнасць з беларускім рэпертуарам, пачалі арганізавацца розныя мерапрыемствы з беларускім мастацкім словам i песняй. Ужо ў 1954—1955 гадах вялікай папулярнасцю карыстаўся беларускі жаночы хор з Гарадка пад кіраўніцтвам Ніны Мушынскай, беларускія хоры з Белавежы, Орлі, драмгурток у Новай Волі (Беластоцкі павет) i іншыя аматарскія калектывы. Аднак не хапала п'ес на беларускай мове i беларускіх кніжак, a найважнейшае — не хапала друкаванага беларускага слова. Не было каму належна цікавіцца беларускім мясцовым фальклорам, матэрыяльнай культурай, спецыфікай беларускага асяроддзя, яго багатымі традыцыямі i звычаямі. Бачачы патрэбу існавання культурна — асветных арганізацый нацыянальных меншасцей, Цэнтральны Камітэт Польскай аб'яднанай рабочай партыі вынес пастанову аб ix утварэнні. (фрагмэнт аднаго з тэкстаў)