- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З натужным скрыпам зачыніліся дзверы старога аўтобуса, ён загуў, абсыпаў бурым пылам і пагрукатаў па выбоістай дарозе далей. Зноў іду знаёмай віхлястай сцежкай ад аўтобуснага прыпынку. З кожным годам яна нібы вужэй робіцца, зарастае безназоўным зеллем, размываецца беспрасветнымі восеньскімі дажджамі. А раней па шырокай дарозе беглі напоўненыя зернем грузавікі, сноўдалі гружаныя сенам вазы. А цяпер? Цяпер пройдзе раз у тыдзень да царквы кволая бабка ды пракульгае які дзед да кума ў госці альбо грошай пазычыць. (фрагмент)