- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты тэкст Алена Сымонаўна Васілевіч адмыслова прапанавала “Дзеяслову” да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. – Знімі ты, дзеткі, са сцяны гэтага анцыхрыста ды кінь яго мне ў печ!.. А то, не дай Божа, нарвуцца ў хату немцы, то паб’юць нас усіх тут. Так, палячы раніцай у печы, паказвае цётка Іваніха дачцэ Сашы рагачом на Сталіна з Мамлакат Нахангавай на руках. Мамлакат адной рукой трымае ружы, другою, па-дзіцячы, даверліва, абдымае Сталіна за шыю. А Сталін пазірае на гэтае узбекскае дзіця і ласкава ўсміхаецца яму… (фрагмент)