- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прачынаешся цёмным ранкам і бачыш за вакном ззянне, якога не было восенню. Значыць, ноччу выпаў снег. Бязгучна лёг паўсюль, не прамінуў ніводзін шлях, ніводзін дах, нібыта пыл. І горад цяпер – як пакой, куды даўно не заходзілі. Падзьмеш – уздымеш пыл. Правядзеш пальцам – пакінеш след. Чый гэта пакой? Не памятаем. Навошта ён? Пачакайце, развіднее, і мы ўспомнім, абавязкова ўспомнім. А пакуль так добра глядзець на нічыйны пакой, куды даўно не заходзілі, і таму забыліся, які ён прыгожы. Казачны. (фрагмент)