- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ёў! Я еду ў вёску! Шлях да вёскі цяжкі ды складаны. Каб яго адолець, трэба прыкласьці багата намаганьняў. Па-першае, трэба на гэта наважыцца. Падняцца з канапы – гэта ўлетку, калі няма пільнае патрэбы адрывацца ад канапы з тэлевізарам ані сёньня, ані заўтра, ані праз тыдзень – дык вось, падхапіцца з канапы, папрасаваць спадніцу... а мо’, ня трэба – для сельскае мясцовасьці?.. Зрабіць нешта прыстойнае з тварам ды валасамі, пакласьці ў торбу зубную шчотку, перакрыць газ, ссунуць фіранкі, замкнуць кватэру, выклікаць ліфт, вярнуцца па парасон! Выйсьці нарэшце з пад’езду, набыць у шапіку цыгарэты ды рушыць на аўтобусны прыпынак. (фрагмент)