Бабкоў Ігар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ігар Бабкоў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Малітвы і набажэнствы

Малітвы і набажэнствы

Месца выхаду: Жлобін

Дата выхаду: 2005

Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра, Выдавецкі цэнтар “Pater Noster”

Катэгорыя: Рэлігія

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Алеся Карцеля

Малітва да Духа Сьвятога Сьвяты Духу, Які нас асьвячаеш, узмацняючы ў працы над самімі сабою, Які нас пацяшаеш, калі мы малыя. Прашу пра Твае дары: Прашу пра дар мудрасьці, каб пазнаў і палюбіў векавечную Праўду – Цябе, Божа. Прашу пра дар розуму, каб прымаў праўды веры. Прашу пра дар ведаў, каб гледзячы на сьвет, бачыў у ім аб’явы Тваёй дабраты й мудрасьці. Прашу пра дар рады, на дні, калі цяжка ведаць, як паступаць. Прашу пра дар мужнасьці, на хвіліны асаблівых цяжкасьцяў і спакушэньняў. Прашу пра дар пабожнасьці, каб я часта прабываў з Табою на малітве. Каб я глядзеў на людзей, як на братоў. Прашу пра дар Божай боязьні, каб баяўся граху, які засмучае Цябе. Хай твая ласка заўсёды будзе са мною. Амэн.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура у адным файле