be
epub

Ёзаф Ратцынгер

Астравец Сяргей
Апавяданне

«Бам-бом, бам-бом, бам-бом!» — гулі званы над брукам і дахамі жылых камяніц, палацаў, храмаў і турэмнымі будынкамі. Гук ляцеў скрозь вуліцы, як у лабірынтах. Рэха адбівалася ад сцен, вокнаў, аканіц, мансардаў, дахаў і комінаў ды скакала, як мячык, сярод камяніц, рухаючыся ўлукаткі, самымі нечаканымі траекторыямі, рыкашэтам. Імя новага Папы я пачуў па польскай радыёстанцыі і пабег у касцёл. Горад апусцеў. У каменных будынках побач з касцёлам забрахалі сабакі, гуртом абазваўшыся на званы. У былым кляштары, цяпер за высозным мурам, турма строгага рэжыму. Апошняя вечаровая імша звычайна скарочана, хто быў, хуценька разышліся па дамах, і толькі тады на ўвесь свет абвясцілі імя новага Папы. Hamebus Papam! «Папу абралі, Папу абралі!.. — суцэльна, у якойсьці тэнарнай афарбоўцы гучала ў небе бронза. — Новы Папа ёсць ужо! Імя вядома!» Але ўсе заспяшаліся дахаты, не дачакаўшыся. Панцыры парасонаў, настаўленыя каўняры. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Астравец Сяргей
  • Дата выхаду: 2016
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2016 by Сяргей Астравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Саргасава мора. Апавяданні, — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 81)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org