- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кастусь тэпаў па вуліцы, ужо цемнаватай – ліхтары гарэлі адно дзеля прыгажосьці, — сьпяшаў дахаты, — але ня бег, проста ішоў, як ідзе стомлены чалавек, добра папрацаваўшы сабе ў смак, і праз тое задаволены гэткаю стомаю: справа зробленая, і цяпер можна даць волю – душы, вачам, целу… Ішоў сабе і ішоў, прыгадваючы зробленае за дзень і падхвальваючы сябе, што нідзе не памыліўся, зрабіў справу на выдатна, дык чаму і не расслабіцца. Непадалёк ад прыпынку тралейбуса, на рагу вуліцы, стаялі тры дзяўчыны, дзьве – тварам да яго, а трэцяя – сьпінаю. Гэтая трэцяя была апранутая нейк па-дзівацку: белая караткаватая і падобная на парасон спаднічка, паласатыя каляровыя панчошкі, на плечуках — не зразумець – кофтачка ці кашуля навыпуск, а на галаве — быццам бы намазаныя тлушчам ці яшчэ чым ня надта адпаведным – рудыя касмылікі, што тырчэлі ў розныя бакі, і да кожнай касмыліны былі прымацаваныя або шнурочкі рознай даўжыні, або каляровыя стужачкі – абы як, уроскід. (фрагмент)