be
epub

Пыл Бабілонскі

Курчанкова Хрысьціна
Апавяданьне

Мае бацькі пазнаёміліся на будоўлі Бабілонскай вежы. З паўдарогі да неба (сіняга-сіняга) падалі камяні і быкі (што тыя камяні ўсьцягвалі). Сьвет складаўся з крыкаў, рознакаляровых гукаў, рознай велічыні і формы: правільных, сіметрычных, гнутых, крывых, пукатых, апрацаваных і неабчасаных. З крыкамі на сьвет нараджаліся мовы. І мая маці крыкнула майму бацьку: “Сьцеражыся!”. Ён пачуў, пасьпеў ухіліцца, знайшоў маці ў натоўпе, ухапіў за руку, выцягнуў з-пад друзу, тады паглядзеў у вочы — і тады зразумеў. Інакш бы ім не сустрэцца. Інакш бы ім ня быць разам. Іх павянчала цёплая, шурпатая вежа, што ўскараскалася на паўдарогі да неба. Мая маці і мой бацька глядзелі ў вочы адно аднаму да скону. Калі працавалі, елі, кахалі, сварыліся, паміралі. Яны не адводзілі вачэй – і разумелі адно аднаго. Хаця размаўлялі на розных мовах. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2003 by Хрысьціна Курчанкова, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Курчанкова Хрысьціна, Пыл Бабілонскі. Апавяданьне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2/2003; с. 98-107
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org