- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэмакратычнае грамадзтва зьяўляецца поліідэалягічным, але дэмакратыя ў ім існуе і разьвіваецца толькі пры ўмовах існаваньня ідэалёгіяў адпаведнага дэмакратычнага накірунку. Будаваньне дэмакратычнай беларускай дзяржавы зьвязана з замацаваньнем у грамадзтве пазыцыяў ідэалёгіяў, якія маюць супольныя рысы зь ідэалёгіямі, распаўсюджанымі ў дэмакратычных краінах Захаду. Таму мы павінны ведаць іх асноўныя рысы. Мы ня ставім мэтай падрабязна расказаць аб ідэалёгіях, аб іх гістарычнай эвалюцыі, аб іх уплыве на палітычнае жыцьцё грамадзтва. Мэтай гэтай працы зьяўляецца падагульненьне асноўных рысаў ідэалёгіяў заходніх дэмакратый, каб на гэтай падставе скласьці ўяўленьне аб элемэнтах ідэалёгіі беларускай дэмакратыі. (фрагмент)