Вялікі Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Вялікі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Ёрш Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Ёрш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Паланэз, 1

Паланэз

Слонімскі літаратурны альманах

1

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2019

Рэдактар: Сяргей Чыгрын

Выдавец: ГА Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Copyright © 2019 ГА Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Прапанаванае выданне – першы нумар Слонімскага літаратурнага альманаха “Паланэз” – не вычэрпвае ўсе літаратурныя набыткі Слонімшчыны. І мне здаецца, што іх вычарпаць немагчыма. Гэта датычыць і мінулых стагоддзяў, і ХХI стагоддзя, бо Слонімшчына – адзін з найбагацейшых раёнаў Беларусі на літаратурныя таленты. Тут нарадзіліся ці часова жылі пісьменнікі, якія пісалі не толькі па-беларуску, але і на расійскай, польскай, ідыш, нямецкай, французскай, латыні, украінскай мовах. Таму, каб шырока пазнаёміць чытачоў з усёй літаратурнай Слонімшчынай, магчыма, хапіла б толькі штомесячнага часопіса “Паланэз”. Але мы задаволены і тым, што, дзякуючы ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, сёння з’явілася такая мажлівасць распачаць наш шчодры творчы пасеў – выданне штогадовага альманаха “Паланэз” і вынесці яго творы на суд чытачоў. Старажытны Слонім і яго ваколіцы маюць даволі багатыя літаратурныя традыцыі. Яшчэ са школы мы памятаем “Прамову” Івана Мялешкі (XVII ст.), з якою ён выступаў на Варшаўскім сейме ў прысутнасці караля Жыгімонта III Вазы. “Прамова” Мялешкі стала пачаткам своеасаблівага жанру палітычнай сатыры ў беларускай літаратуры. Гэты арыгінальны і глыбока самабытны мастацкі твор, напісаны тры стагоддзі таму, адлюстраваў настроі нашага народа. А яго аўтар — Іван Мялешка, нарадзіўся на слонімскай зямлі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паланэз

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле