- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Суд Гарадоцкага раёну прысудзіў 42-гадовую Алену Емяльянаву да прымусовага лячэньня ў псыхіятрычным стацыянары. Паводле пастановы, яна «замахнулася нажом на службовых асобаў», перашкодзіўшы ім выконваць свае абавязкі (ч.1 арт. 366 КК). Жанчына ня згодная з такім рашэньнем, але да ўдзелу ў судзе яе проста не дапусьцілі... Жыхарка Гарадку Алена Емяльянава своечасова не заплаціла за паслугі дзяржадваката, які раней браў удзел у разводным працэсе. Зараз Алена жыве ў доме маці. Менавіта туды 11 чэрвеня прыйшлі судовыя выканаўцы. Паводле пастановы Гарадоцкага райсуду, Емяльянава «ў мэтах перашкоды законнай дзейнасьці службовым асобам аддзелу прымусовага выкананьня Гарадоцкага раёну», «выказваючы пагрозы забойствам, замахвалася і дэманстратыўна накіроўвала нож у бок выканаўцаў». Зрабілі непрытомнай і да працэсу не дапусьцілі Судовая выканаўца Болдырава, расказала на судзе ў Гарадку, што падчас яе размовы па тэлефоне з маці Емяльянавай, Алена «ўзяла са стала кухонны нож у левую руку, узьняла яго над галавой і пачала рухацца ў іх бок». Аспрэчыць паказаньні пацярпелых Алена Емяльянава магчымасьці ня мела, бо суд, спаслаўшыся на вынікі псыхіятрычнай экспэртызы, адмовіў ёй ва ўдзеле ў працэсе. Дарэчы, экспэртыза праводзілася амбуляторна — гэта размова ў кабінэце з вывучэньнем дакумэнтаў. Ніякіх іншых стацыянарных дасьледаваньняў у дачыненьні абвінавачанай ніхто не праводзіў.