- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод глухіх пушч, цёмных бораў, на прыгорку, стаялі калісь старыя-прастарыя харомы вялікага валадара, сівавалосага старца Рыдана. 3 канца ў канец зямлі слыў Рыдан багацьцем нялічаным, а над усе багацьці славілася скрытая за дванаццацьцю дзьверамі, дванаццацьцю замкамі залатая Рыданава карона. Як адмыкалі замкі, адчынялі дзьверы і выносілі тую карону на сьвет, то, калі на сьвеце была ноч, яна днём станавілся, а калі была зіма, то перамянялася ў лета - так зігацелі дарагія каменьні на Рыданавай залатой кароне. (В. Ластоўскі, Сож і Дняпро, фрагмент)