- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Мой радавод: Лёс сям’і ў XX стагоддзі» - трэці гіа ліку конкурс, які быў арганізаваны грамадскім аб’яднаннем «Дыярыуш» у межах яго праграмы «Блізкая Гісторыя». Калі меркаваць па колькасці дасланых прац (390), гэты конкурс выклікаў найбольшую зацікаўленасць у вучнёўскай аўдыторыі. Сярод аўтараў - і навучэнцы сталічных ліцэяў, і школьнікі з далёкіх ад Мінска мястэчак і вёсак. Арганізатары конкурсу імкнуліся зарыентаваць удзельнікаў на самастойную даследніц-кую дзейнасць, на аналітычны падыход да сабраных фактаў. Зразуме-ла, што не ва ўсіх працах можна знайсці сур’ёзныя спробы гістарычнага аналізу, некаторыя з аўтараў абмежаваліся канстатацыяй фактаў ці перадачаю аповедаў сваіх рэспандэнтаў. (Ад Рады і журы конкурса, фрагмент)