- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«У Беларусі гэта словазлучэнне сталі ўжываць пасля таго, як „пачыў у Бозе“ магутны Савецкі Саюз. Адзначаецца гэты дзень у памяць аб утварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Лёс яе быў гістарычна кароткі, таму сёння большасць беларусаў пра БНР не ведаюць. Замест яе бальшавікі з Масквы арганізавалі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (БССР). Каб заахвоціць беларусаў да сваёй ідэалогіі, вярнулі ў склад Беларусі Магілёўскую і Гомельскую вобласці, частку Віцебскай. Беларускае слова „воля“ роднае рускаму слову „свобода“. Можа, таму беларусы, якія трапілі ў савецкія лагеры, так былі шчаслівы, калі ім дазвалялі жыць на „вольным пасяленні“ за зонай лагера. І гэты выраз шырока ўжываўся ў сістэме савецкага ГУЛАГа.