- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта першая ў Беларусі аўтарская манаграфія, прысвечаная аналізу сучаснага феномену міжкультурнага дыялогу. Аўтар паказвае сутнасць і сусветныя падыходы да міжкультурнага дыялогу, раскрывае разнастайнасць сучасных яго канцэпцый. Канцэнтруючыся на шматграннасці амерыканскай парадыгмы ў яе параўнанні з еўрапейскімі падыходамі, Любоў Уладыкоўская звяртае ўвагу на сакрэты амерыканскага поспеху, а таксама тлумачыць, чаму менавіта падыходы ЗША у сферы міжкультурнага дыялогу так важныя для Беларусі. Навуковы аналіз суседнічае з аўтарскім эсэ, што робіць кнігу займальнай і карыснай не толькі для навукоўцаў, выкладчыкаў, работнікаў сферы культуры, студэнтаў, але для ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі сацыякультурнымі працэсамі і амерыканістыкай.