- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У аснову зборніка пакладзены матэрыялы другой і трэцяй міжнародных навуковых канферэнцый «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа», якія былі праведзены ў 2008 і 2009 гадах ў межах выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006-2010 гг. "Эканоміка і грамадства", раздзел "Філасофія" (галаўная арганізацыя - Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут філасофіі НАН Беларусі"). Разглядаецца дзейнасць і лёс хрысціянскіх цэркваў у БССР і Заходняй Беларусі; роля хрысціянства ў гісторыі развіцця філасофскай, грамадска-палітычнай думкі, адукацыі, навукі, мастацтва Беларусі і ў сучасным сацыякультурным жыцці; гучанне хрысціянскіх матываў у літаратуры; гісторыя шэрагу святынь, прыходаў. Прызначаны для даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, настаўнікаў, аматараў гісторыі Беларусі.