- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Наша мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная”, пісаў у прадмове да “Дудкі беларускай” Мацей Бурачок (Францішак Багушэвіч), і ў розныя перыяды нашае гісторыі розныя людзі кіраваліся гэтымі словамі дый, адказваючы на гэты дар Божы, зьвярталіся да Бога, славілі Яго і дзякавалі Яму менавіта ў ёй, у нашай, у сьвятой мове. Пачынаючы ад Францішка Скарыны і ажно да нашых дзён шматлікія людзі імкнуцца не ствараць сабе асобнай штучнай “сакральнай” мовы, але зьвяртацца да Бога так, як зьвяртаюцца да бацькі ці маці, так як зьвяртаюцца ў жыцьці да тых, каго любяць і кахаюць. Мова каханьня – гэта ўжо сакральная мова, сьвятая мова, але да таго ж яна яшчэ і жывая.