- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нават і падумаць не магла, што мне давядзецца гэта пісаць: 12 верасня 2015 года адышоў у лепшы свет Аляксей Кароль — чалавек вялікага сэрца і цёплай душы! Яшчэ нядаўна мы абмяркоўвалі газетныя справы. І вось усё… Яго няма. Няма каму пахваліць мяне за добры артыкул. Ці наадварот, сказаць: «Ведаеш, ён нейкі сухі»... Ён больш не скажа, падвозячы да метро: «Дзякуй вам, дзяўчаткі, за працу сёння!» Больш не патэлефануе ў нядзелю ці позна вечарам, каб спланаваць наступны нумар ці абмеркаваць чыйсьці артыкул. Ён наогул больш не патэлефануе… Ніколі… Кожнае з гэтых словаў даецца з болем і паліваецца слязьмі. Але ніякімі словамі не перадаць, як крыкам крычыць душа ад незваротнасці лёсу. Наш Кароль больш не адчыніць дзверы і не асвеціць наш маленькі офіс сваёй шчырай усмешкай. У кожнага з нас свае ўспаміны пра Аляксея, такога блізкага для кожнага з нас.