- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зразумела, ніякім «гуманізмам», як гэта напісана ва ўказе аб памілаванні, вызваленне палітвязняў і не патыхае. «Гуманізм» быў бы, калі б усе былі вызваленыя з «першай хваляй» памілаваных «за Плошчу», то бок у 2011 годзе. Зараз, калі амаль усе да канца адбылі свае турэмныя тэрміны, пра «гуманізм» казаць складана. Асабліва ўлічваючы той момант, што некаторым не так даўно яшчэ і навесілі дадатковыя тэрміны зняволення за «парушэнне правілаў адбыцця пакарання».