Бабкоў Ігар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ігар Бабкоў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Олексюк Ала, Малітва за Беларусь

Малітва за Беларусь

альбом

Олексюк Ала

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2006

Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Катэгорыя: Рэлігія

Copyright © 2006 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

Гэты альбом – першая публічная спроба выставіць некаторыя абразы Олексюк Алы – кандыдат медычных навук, выкладач Львоўскага Нацыянальнага Медычнага Ўнівэрсытэту ім. Данілы Галіцкага. Сустаршыня ГА “Беларуская Нацыянальгая Грамада Львову”, скарбнік парахфіі Сьв. Кірыла Тураўскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў г. Львове; сябра Ўсяўкраінскага Аб’яднаньня “Свабода”. Менавіта абраз сьв. Ефрасіньні Полацкае пензалю спадарыні Алы Олексюк выкарыстоўваўся ў часе беларускага сьвяткаваньняў памяці сьв. Ефрасіньні на Ўкраіне, што адбылося ў г. Чарнігаве 5 чэрвеня 2006 лета Боскага. „... я шмат думаю аб лёсе беларускага народу. Шматпакутнам, але Вялікага, што ад старажытнасьці і да нашых дзён змагаецца за сваю СВАБОДУ. Мае абразы – гэта малітва за Беларускі Народ. Я веру – станецца слаўная гадзіна і над беларусьсю заўецца родны бел-чырвона-белы сьцяг, беларускі люд будзе вольна маліцца ў менавіта Беларускае Праваслаўнае Царкве на роднае беларускае мове... Але за гэта трэба змагацца... Як змагаліся і змагаюцца тысячы лепшых сыноў і дачёк Беларускага народу. Я малюся за іх, малюся за Беларусь, гатовая чым магчыма дапамагчы”. Ала Олексюк.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле