- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», на Беларускім радыё, у газеце «Літаратура і мастацтва». З 1968 года — карэспандэнтам «Правды» па БССР, з 1972 года — галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», у 1978—1990 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. З’яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990—1994). З 18 сакавіка 1994 года быў намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Аўтар дзясяткаў паэтычных кніг, пісаў таксама для дзяцей. Пакінуў найбагацейшую песенную спадчыну: на вершы Генадзя Мікалаевіча выконваецца шмат папулярных кампазіцый («Белы снег», «Зачарованая», «Матылі», «Малітва» і многія іншыя). На «Калыханцы» спадара Генадзя выхавалася не адно пакаленне беларусаў.