- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паўстанне 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, нацыянальна-вызвольнае паўстанне за аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., далейшае правядзенне рэформ Чатырохгадовага сойму 1788-1792 гг. Падрыхтавана тайнымі арганізацыямі, якія аб'ядноўвалі прагрэсіўныя колы шляхты і мяшчанства, эмігранцкім цэнтрам у Саксоніі (Дрэздэн, Ляйпцыг) у складзе Г. Калантая, I., C. і Я. Патоцкіх, С. Малахоўскага, К.Н. Сапегі і інш. Кіраўніком (начальнікам) паўстання і галоўнакамандуючым нацыянальнымі ўзброенымі сіламі прызначаны генерал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Падрыхтоўкай паўстання ў Варшаве кіраваў генерал-маёр І. Дзялынскі, у Вільні - палкоўнік Якуб Ясінскі.