- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
13 студзеня стартавалі абноўленыя курсы "Мова ці кава". Курсы падзяліліся на дзве плыні. Адна засталася на старым месцы ў "Галерэі Ў" і мае зараз назву "Мова нано-ва". Другая ж, пад кіраўніцтвам Кацярыны Кібальчыч, аднавіла сваю дзейнасць ў творчай прасторы "Цэх". У “Цэху” вядоўцаў было некалькі: літаратарка Валярына Кустава, вядоўцы "Белсату" Франак Вячорка ды Алесь Залеўскі, літаратар і музыка Уладзь Лянкевіч ды рэжысёр Васіль Дранько-Майсюк, які сваёй харызмай і энергіяй запальваў усіх.