- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Завяршыўся чарговы — XVI — агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы сарганізаваны „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел 559 асоб. Сёлета, падобна як у 2001 годзе, уражвала найбольшая колькасць канкурсантаў, у гэты раз рэкордная — 70 удзельнікаў, 72 камплекты прац, разгляданых у дзвюх узроставых катэгорыях: І група — дзеці і моладзь пачатковых школ і гімназій і ІІ — вучні сярэдніх школ і дарослыя.