- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі, вяртаючыся з «Крыначкі» або едучы на прагулку ў Белавежскую пушчу, праязджаў я праз асноўную частку вёскі Ліпіны, прыходзілася спазіраць на запушчаны будынак вясковай святліцы, якая чакала грунтоўнага рамонту. Закончыўся ён нядаўна. Адначасна на гмінным участку, ззаду святліцы, былі зроблены вялікая гульнявая пляцоўка для дзетак і спартыўная пляцоўка, якімі сталі карыстацца жыхары гэтай распаложанай побач самай Гайнаўкі вёскі. Апошнім часам стала яна бурна разрастацца, асабліва тая частка сяла, якую мясцовыя называюць новымі Ліпінамі. Новапасяленцы будуюцца побач заасфальтаваных вулічак, выкананых на выдзеленым участку, ад якога ўжо некалькі соцень метраў да бліжэйшай гайнаўскай забудовы.