- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
XV Міжнародны з'езд славістаў праходзіць у Менску 20-27 жніўня. Беларусь прымае гэты аўтарытэтны форум упершыню. Форум стане важнай навуковай і культурнай падзеяй. Праграма з'езду ўключае пленарныя і секцыйныя даклады, круглыя сталы, паседжанні спецыяльных камісій, акрэдытаваных пры Міжнародным камітэце славістаў. Адзін з важных момантаў - выстава славістычнай літаратуры, выдадзенай за апошнія пяць гадоў у розных краінах. У працы форуму бяруць удзел больш за 600 навукоўцаў з Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Іспаніі, Канады, Літвы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Японіі і іншых - усяго 35 краін свету.