- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іхні „Teleekspress” на ютубе мае некалькі тысяч выяваў. Пішуць ім фанаты з усяго свету. Іх творчасць ведаюць жыхары Дуброўшчыны, Гайнаўшчыны, людзі з Ліпска, а нават з Чыкага. Некаторых абурае, іншых смешыць. Радыё „Хлеў” існуе ўжо семнаццаць гадоў і надалей выклікае многа супярэчнасцей. У 1996 годзе ў мястэчку Дуброва-Беластоцкая ліцэісты, якія ўважліва прыглядаліся жыццю акалічных сялян і штораз лепш карысталіся мясцовай гаворкай, вырашылі заснаваць першае непублічнае радыё, якое вяшчала б з Дубровы. Радыё „Хлеў”, так назвалі сваю кабарэ-суполку хлопцы, на пачатку маглі пачуць у эфіры людзі, якія знаходзіліся ў радыусе 15 кіламетраў ад Дубровы.