- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка нарэшце расставіў кропкі над “і” ў справе таямнічай будоўлі, што вядзецца пры павышаных мерах бяспекі на праспекце Незалежнасці. Хадзілі чуткі, што гэта будзе новая прэзідэнцкая рэзідэнцыя, ці Дом прыёмаў замежных дэлегацый, ці проста адміністрацыйны будынак. І вось нарэшце ўсё высветлілася.. “Гэты комплекс быў задуманы як апошняя буйная кропка ў спрэчках аб нашай незалежнасці. Гэта, калі хочаце, дэманстрацыя таго, што Беларусь — гэта краіна, у гэтай краіне ёсць усё: ад зямлі, герба, сцяга і гэтага Палаца незалежнасці”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён расказаў, што ў Палацы незалежнасці “будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы, пачынаючы ад уручэння замежнымі пасламі даверчых грамат і заканчваючы нарадай кіраўнікоў дзяржаў, якія прыязджаюць да нас... Яны павінны прыязджаць і бачыць, што Беларусь — гэта дзяржава і нікому яе павярнуць і нахіліць больш не ўдасца. Гэта галоўны цэнтр нашай краіны, цэнтр незалежнасці нашай дзяржавы”.