- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Работа, выканана на кафедры стылістыкі i літаратурнага рэдагавання Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў рамках навукова-даследчай тэмы факультэта журналістыкі "Журналісцкі тэкст у лінгвістычнай парадыгме" (2005-2007 гг., пратакол Вучонага Савета БДУ № 5 ад 26 чэрвеня 2005 г., рэг. № 20051628), a таксама ў адпаведнасді з дзяржаўнай праграмай фундаментальных даследаванняў HAH Беларусі "Мова i стыль сродкаў масавай інфармацыі на мяжы стагоддзяў" (2001-2005 гг., загад БДУ ад 27 лютага 2001 г., рэг. № 20012760). Тэма дысертацыі адпавядае прыярытэтным напрамкам развіцця журналістыкі як галіны навуковага пазнання: выяўленне асаблівасцей функцыянавання моўнага факта ў канкрэтным жанры садзейнічае ўдасканаленню метадалогіі праектавання, канструявання i прэзентацыі публіцыстычнага тэксту, якая ў такім выпадку актыўна ўзаемадзейнічае з лінгвістыкай i стылістыкай тэксту, дыскурсным аналізам, што дае магчымасць даследчыкам разглядаць тэкст як складаную камунікатыўную з'яву, a аўтарам насычаць СМІ высакаякаснымі матэрыяламі.