- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён хваліць сталінскую эканамічную мадэль. А ў падзенні СССР вінаваціць касыгінскія рэформы. Піша Андрэй Дынько. «Пакуль мы ўсё яшчэ працягваем знаходзіцца пад эфектам той магутнай антысавецкай прапаганды, якая разгарнулася ў нашай былой супольнай Айчыне ў 80-я — 90-я гады мінулага стагоддзя. Мэта гэтай ідэалагічнай апрацоўкі зразумелая — унушыць людзям, што ўвесь папярэдні савецкі перыяд развіцця краіны нібы з’яўляўся недапушчальным сусветным прэцэдэнтам ўзмацнення ролі дзяржавы ў эканоміцы і жыцці грамадства», — так пачынаецца двухпалосны артыкул памочніка Лукашэнкі па эканоміцы Сяргея Ткачова «Паўней спазнаючы мінуласць, раскрываем сэнс будучыні».