- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, каардынатар грамадскай праграмы “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў у мінулым месяцы атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. У Беларусі засталася жонка палітыка Ірына Халіп, aсуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду, i пяцігадовы сын Данік. Пра матывы і прычыны ад’езду з краіны, пра свае бліжэйшыя планы і пра ацэнку сітуацыі ў Беларусі Андрэй Саннікаў гаворыць з Сяргеем Шупам. — Калі прыйшлі першыя паведамленні, што вы ў Лондане, у мас-медыя ўзнікла няяснасць: вы толькі папрасілі палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі ці ўжо яго атрымалі? — Прытулак я атрымаў. — Калі і як вы адчулі, што трэба з’язджаць з Беларусі? — Калі кожны дзень сутыкаўся з татальным сачэннем з боку спецслужбаў: праслухоўваліся кватэра, тэлефоны, камп’ютар, нават скайп. Трэба было вырашаць: ці заставацца і проста займацца асабістым жыццём, ці з’язджаць, каб працаваць. — У сваім першым лонданскім інтэрв’ю “Хартыі” вы адзначылі, што ваша рашэнне дапаможа рэальнаму вызваленню вашых “жонкі і сына, якія знаходзяцца ў закладніках у рэжыму Лукашэнкі”. Чым ваш выезд можа ім дапамагчы?