- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбары — як фантом. Ролі размеркаваныя, удзельнікі кампаніі робяць выгляд, што ўсім усё зразумела, а вынік традыцыйна прадказальны. Амаль як у часы СССР, хіба што асобныя таварышы яшчэ спрабуюць каламуціць ваду. Але «несвядомыя элементы» надвор’я не робяць. Ужо ў верасні краіна будзе абіраць парламентарыяў. Электаральная кампанія пакуль праходзіць без надзвычайных здарэнняў. Сфармаваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі. У іх складзе прадстаўнікоў апазіцыйных партый — каля 0,1% (61 чалавек з 68 945), яны прадстаўленыя менш чым у 1% камісій. «Гэта выключае апанентаў улады з арганізацыі галасавання і падліку галасоў і такім чынам пазбаўляе магчымасці ўплываць на працу ўчастковых выбарчых камісій», — пішуць традыцыйнае заключэнне аўтары справаздачы «Праваабаронцы за свабодныя выбары».