- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алена Таболіч нарадзілася ў весцы Горна на Зэльвеншчыне. Вучылася ў Зэльвенскай сярэдней школе. Закончыла Мінскі дзяржаўны універсітэт, дзе і працуе выкладчыкам на факультэце англійскай мовы. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вывучае праблемы параўнальнай лінгвістыкі. З вершамі і перакладамі англійскіх і амерыканскіх паэтаў выступае ў перыядычным друку. Апошнія выдадзены асобнай кнігай “Срэбны дождж”(1999). Адна з аўтараў-складальнікаў “Англа-беларуска-рускага слоўніка” (1989), “Кішэннага англа-беларуска-рускага слоўніка” (1995).